Лёндан рыхтуецца да закрыцьця Паралімпіяды

Дзясяткі тысяч людзей рыхтуюцца выйсьці на вуліцы Лёндану, каб убачыць заключныя этапы Паралімпійскіх гульняў, якія завяршаюцца сёньня.
У апошні дзень спаборніцтваў засталося разыграць шэсьць камплектаў узнагарод, у тым ліку жаночы і мужчынскі марафоны. Чакаецца, што за забегам будзе сачыць вялікая аўдыторыя, паколькі адным з фаварытаў зьяўляецца брытанскі марафонец Дэвід Уэйр.

На гэты момант зь вялікім адрывам агульны залік узначальвае зборная Кітая, якая заваявала больш залатых мэдалёў, чым дзьве наступныя ў сьпісе краіны разам. У кітайцаў у актыве 95 залатых узнагарод, у расейцаў – 35. Тройку лідэраў з 32 мэдалямі замыкаюць гаспадары Паралімпіяды брытанцы.