Анатоль Лябедзька агітуе за байкот

Your browser doesn’t support HTML5

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька асабіста распаўсюджвае інфармацыйныя бюлетэні з заклікам да байкоту і агітуе суграмадзян за тое, каб яны ня бралі ўдзелу ў несумленных выбарах. Пасьля прыходу актывістаў АГП да Камароўкі побач зь імі разгарнулі пікет за праўладнага кандыдата па Коласаўскай акрузе галоўнага лекара 34-й менскай паліклінікі Дзьмітрыя Шаўцова.