Андрэй Макарэвіч напісаў песьню «па матывах» акцыі Pussy Riot

Лідэр расейскага рок-гурта «Машина времени» Андрэй Макарэвіч напісаў песьню па матывах працэсу над Pussy Riot.
17 жніўня суд прысудзіў трох удзельніц гурту да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці за ўдзел у так званым панк-набажэнстве ў храме Хрыста Збаўцы.

У падтрымку Pussy Riot выступіла вялікая колькасьць расейскіх і заходніх зорак. Сярод іх — Марона, Пол Макартні, Стынг, Пітэр Гэбрыэл, Б’ёрк, Red Hot Chili Peppers, Franz Ferdinand.

http://www.youtube.com/embed/sIY3m4e7JX4