Хезбала сьцьвярджае, што не валодае біялягічнай зброяй

Лідэр Хезбала Хасан Насралла

Лібанская групоўка Хезбала ня мае біялягічнай зброі, але ўсё роўна можа нанесьці Ізраілю ўрон у выпадку вайны.
Лібанская групоўка Хезбала ня мае біялягічнай зброі, але ўсё роўна можа нанесьці Ізраілю ўрон у выпадку вайны. З такой заявай выступіў лідэр гэтай шыіцкай групоўкі Хасан Насралла.

У інтэрвію лібанскай тэлевізіі Насралла адзначыў, што ў Ізраілі ёсьць аб'екты, якія, у выпадку паражэньня, могуць прывесьці да ня менш разбуральных наступстваў, чым біялягічная зброя. Верагодна, гаворка ішла пра ізраільскія ядзерныя рэактары.

Камэнтуючы магчымасьць ізраільскага ўдару па іранскіх ядзерных аб'ектах, Насралла адзначыў, што ў гэтым выпадку адказнасьць за дзеяньні Тэль-Авіву будуць несьці і ЗША.