Пра пляны Бібліятэкі Свабоды, якой пераваліла дзесяць гадоў, у размове з дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
— Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кнігі. Я цытую адзін з апошніх афарызмаў, які належыць да піяр-кампаніі нашай бібліятэкі. І ўсё ж у чым працэс нараджэньня кніг Свабоды будзе новым праз дзесяць гадоў? Што мяняецца ў чарговасьці і першаснасьці ў ланцужку радыё-інтэрнэт-папера?
— Напачатку заўсёды слова , ідэя і людзі, якія могуць гэтую ідэю рэалізаваць. А ўжо праз радыё, ці інтэрнэт, ці відэа — гэта другое пытаньне, на якое аднак адказ цяпер заўсёды станоўчы — так, так, і так. За 10 гадоў Бібліятэкі зьмяніліся магчымасьці аўдыторыі. Калі ў 2000-м годзе з перадачай «Верш на Свабоду» сотні тысяч людзей маглі пазнаёміцца толькі праз кароткахвалевае радыё і толькі у той час, калі яна выходзіла ў эфір, дык сёньня яна даступная зусім іначай. Папяровы варыянт — надрукаваная кніга — даўно рарытэт. Яна даступная толькі ў бібліятэках. Але як тэкст у электронным выглядзе праект існуе на сайце svaboda.org. Можна яго чытаць там, можна выдрукаваць, можна паслаць сябру , знаёмаму, можна загрузіць на электронную чыталку і насіць з сабой у кішэні, браць у падарожжа. Бібліятэка Свабоды — гэта сьвята, якое заўсёды з табой.
— 4 жніўня, да гадавіны затрыманьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якраз на сайце пачалі друкавацца разьдзелы кнігі журналіста Свабоды Валера Каліноўскага «Справе Бяляцкага». У чым адметнасьць гэтага праекту?
— У Беларусі за часы незалежнасьці прайшлі тысячы палітычных судоў, у турмах былі і цяпер сядзяць як шараговыя актывісты, гэтак і кандыдаты ў прэзыдэнты. Пра іх мы выдалі ўжо два тома кнігі «Адзін дзень палітвязьня» . Справа Бяляцкага — працяг гэтай традыцыйнай для Свабоды ўвагі да тэмы правоў чалавека ў Беларусі. Тут некалькі адметных ліній ці тэмаў — гэта тэма міжнароднай салідарнасьці, дапамога з Захаду тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Гэта і тэма несумяшчальнасьці незалежнай недзяржаўнай ініцыятывы з рэжымам, усталяваным у Беларусі. Гэта тэма паводзінаў Літвы і Польшчы, якія прадставілі фінансавыя дадзеныя беларускаму боку. Але кніга больш факусуецца на асобе Алеся Бяляцкага, яго фундамэнтальнай вартасьці і незвычайнай ролі. Яшчэ у 1981 годзе ён пісаў сябру у лісьце, што галоўнае — адраджэньне Беларусі, і гэта галоўная справа яго жыцьця, дзеля чаго ён нічога не пашкадуе. Заснавальнік Таварыства літаратараў «Тутэйшыя», дэпутат Менскага гарсавета, дырэктар музэю Максіма Багдановіча, стваральнік праваабарончага цэнтру «Вясна» , намесьнік старшыні Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, трэці раз Нобэлеўскі намінант — прычым рэкамэндаваны на прэмію Міру міжнароднымі аўтарытэтамі першай велічыні. Яго высока цаніў Вацлаў Гавэл, за яго хадайнічае Нобэлеўская ляўрэатка Шырын Эбадзі. Гэта асоба маштабу легендарнай плеяды дзеячоў эпохі БНР.
— Дадам, што ў верасьні і кастрычніку разьдзелы кнігі Валера Каліноўскага можна будзе слухаць і па радыё 5 разоў на тыдзень. Свае нататкі прапанаваў Свабодзе яшчэ адзін вязень, што выйшаў на волю : прафэсар , доктар мэдычных навук Юры Бандажэўскі. Гэта парады былога вязьня сумленьня, як выжыць у экстрэмальных умовах турмы. Кожная публікацыя выклікала нечакана шмат водгукаў — я згадаю хіба бурную дыскусію пра тое, што такое чыфір, які чыфір правільны, як яго піць і г.д. Аляксандр, многія чытачы , наведнікі сайту пытаюцца, ці будзе кніга Бандажэўскага?
— Вядома. Досьвед прафэсара Бандажэўскага не ўнікальны — тысячы людзей прайшлі турмы ў Беларусі. Унікальна тое, што ён, мэдык, з гэтага выпрабаваньня вынес сам і раіць іншым. Яго міжнародны аўтарытэт і асабісты досьвед, шырыня погляду і прафэсійная кваліфікацыя маглі б паслужыць Беларусі ў шмат якіх справах — але гэтая кніга можа дапамагчы людзям ня менш, чым цэлы шпіталь. Бо яна дазволіць ня страціць здароўе, захаваць і нават паправіць яго ў самых неспрыяльных абставінах. Кніга — непалітычная, і мы спадзяемся, што у турэмнага начальства ў Беларусі хопіць сьмеласьці не канфіскоўваць яе у вязьняў.
— Яшчэ адна тэма, што пісалася нашымі калегамі летась як дэтэктыў — хто ўзарваў менскае мэтро. Тэма настолькі шырока хвалявала і беларускую, і сусьветную супольнасьць, што адзін з брытанскіх журналістаў тайна, без акрэдытацыі прабраўся ў Беларусь, каб напісаць пра гэта . Калега Алег Грузьдзіловаіч меў магчымасьць хадзіць на судовы працэс, бачыць і чуць тых, каго ўжо няма, каго суд палічыў вінаватымі і пакараў. Вартыя яго падсумаваньні асобнай кнігі?
— Такія кнігі, як кніга Алега Грузьдзіловіча — клясыка жанру судовага рэпартажу, яны рэгулярна выходзяць ва ўсіх краінах сьвету, дзе незалежная журналістыка зьвяртаецца да грамадзка значных тэмаў злачынства і пакараньня. Гэта першы такі суд у Беларусі — судзілі людзей, якіях абвінавацілі ў шэрагу выбухаў, а самы гучны — у менскім мэтро — скалануў усю Беларусь і выйшаў на першыя палосы газэтаў і ў тэленавіны усяго сьвету. Спэцыфіка гэтага працэсу была такая, што як ніколі раней у Беларусі можна было чуць, бачыць і аналізаваць факты і аргумэнты адначасна са сьледзтвам і рабіць свае высновы. Падчас публікацыі фрагмэнтаў на сайце svaboda.org чытачы актыўна ўдзельнічалі ў рэдагаваньні тэксту — прысылалі дадатковую інфармацыю, аргумэнты, заўвагі, папраўкі, якія аўтар улічваў пры дапрацоўцы тэксту.
— Аляксандар, цяпер пра песьні. Лявон Вольскі ў сваім цыклі злабадзёнак, якія ён пісаў у форме дыялёгаў Саўкі і Грышкі стварыў нямала шэдэўраў. Першая гадавая сэрыя Саўкі і Грышкі выдадзеная дыскам у нашай аўдыё бібліятэцы. Але гучалі да Лявона і прапановы выдаць тэксты як вершаваны зборнік, бо часта яны былі самадастатковымі тэкстамі як у Высоцкага ці Галіча: «Аты-баты йшлі дэбаты», " Расея-зараза, ня хоча падзяліцца зазам«... Вось аўтар лічыць, што ня варта. А якія пляны Свабоды?
— Першы дыск Саўкі ды Грышкі разьляцеўся вокамгненна. А за другі год Лявон Вольскі апісаў яшчэ 50 песень, і цяпер іх сто — сто і выйдуць на новым дыску. Іх папулярнасьць пераўзыходзіла ўсе публікацыі Свабоды — іх капіявалі, гралі на тэлефонах, паказвалі па расейкім тэлебачаньні і па БіБіСі, аўтар выконваў іх на канцэртах. Ведаеце, напачатку мінулага стагодзьдзя сам Янка Купала запісаў фальклорныя сьпевы пра гэтых двух герояў з прыпевам «Го-ца-ца!» — і вось што такое сёньняшняя беларуская сытуацыя як не гэтае «Го-ца-ца!» Таму Саўка ды Грышка такія папулярныя і любімыя.
— Паколькі перадача цяпер перарвалася эміграцыяй Саўкі , слухачы пытаюцца, ці азначае гэта, што сэрыя закончылася?
— Ой, цяжкое пытаньне... Савелій эміграваў , але я вось думаю , ёсьць жа скайп, могуць яны з Грышкам па скайпе зьвязвацца і абмяркоўваць , што хвалюе. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША, байкатаваць ці ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі... Канечне, розьніца ў часе — але, спадзяюся, Лявон Вольскі пагодзіцца, што сапраўдным сябрам 7 гадзінаў розьніцы не перашкода.
— Значыць, нашыя слухачы цягам году могуць чакаць, што бібліятэку папоўняць чатыры назвы — «Саўка ды Грышка», «Справа Бяляцкага», «Хто ўзарваў менскае мэтро» і «Здароўе ў турме»?
— На сайце svaboda.org і ў эфіры ў гэтыя дні скончыла друкавацца і гучаць яшчэ адна кніга — «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Альгерд Бахарэвіч стварыў каля сарака абразкоў зорак і зорачак беларускай літаратуры — прачытаў іх вачыма сёньняшняга літаратара, выцягнуў з запыленых хрэстаматыяў і збораў твораў — і цягам гэтай праграмы, як ён сам казаў, закахаўся ў беларускую літаратуру, паспрабаваў перадаць гэтае стаўленьне іншым. Праграма выклікала шмат водгукаў, як ухвальных, гэтак і пакрыўджаных, як радасных, гэтак і жорсткіх. Дыскусія вакол эсэ, прысьвечанага Янку Купалу, якое называлася «Каян Лупака» вартая таго, каб выдаць яе асобнай кнігай. Вось гэта вельмі важная вартасьць — гэта самае надзейнае сьведчаньне жывой справы жывой нацыянальнай культуры.
Бібліятэка Свабоды — яе новая частка, сьвята якое заўсёды з вамі.