Сырыя: паўстанцы заявілі аб зьбіцьці ўрадавага зьнішчальніка

Выбух у цэнтры Алепа, 30 жніўня

Сырыйскія паўстанцы заявілі сёньня, што ў паўночнай правінцыі Ідліб ім удалося зьбіць зьнішчальнік урадавых вайскова-паветраных сілаў.

Пра лёс пілёта не паведамляецца. На відэазапісе, паказаным тэлеканалам «Аль-Арабія», відаць воблака дыму і чалавек, што спускаецца на парашуце.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла сёньня сырыйскія ўлады ў абстрэлах цывільных жыхароў места Алепа. У момант абстрэлаў людзі стаялі ў чарзе па хлеб — у Алепа, дзе даўно не перасьціхаюць баі, бракуе харчаваньня.