Кіргізстан будзе дабівацца экстрадыцыі Бакіевых празь міжнародныя арганізацыі

Кіргізстан будзе патрабаваць экстрадыцыі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго брата Джаныбека, якія хаваюцца ў Беларусі, празь міжнародныя арганізацыі, у тым ліку праз Выканаўчы камітэт СНД. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Кіргізстану Нуржыгіт Кадырбекаў на прэсавай канферэнцыі 28 жніўня.
Ён падкрэсьліў, што згодна зь міжнароднымі дамоўленасьцямі грамадзянін, які абвінавачваецца ў зьдзяйсненьні цяжкіх злачынстваў, павінен быць экстрадаваны. «23 жніўня МЗС рэспублікі выступіў з такой заявай, але беларускі бок не рэагаваў на яго, пасьля чаго мы адклікалі нашага амбасадара для правядзеньня кансультацый. Вэрбальная нота — сур’ёзны дакумэнт у дыпляматыі, і рэакцыя на яе пмусіла быць неадкладнай», — падкрэсліў Кадырбекаў.

Калі Менск не адрэагуе на патрабаваньні Бішкеку, Кіргізстан «будзе дзейнічаць у рамках міжнароднага заканадаўства, каб дамагчыся экстрадыцыі Джаныбека Бакіева», у тым ліку праз Выканаўчы камітэт СНД, заявіў прэсавы сакратар.