Францыя гаворыць пра ўмовы інтэрвенцыі ў Сырыю

Любое выкарыстаньне хімічнай зброі стане «законнай падставай для наўпроставай інтэрвенцыі» міжнароднай супольнасьці. Пра гэта прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд папярэдзіў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Алянд выступіў з гэтай заявай падчас штогадовай сустрэчы з францускімі пасламі. Алянд таксама заявіў, што Францыя прызнáе часовы ўрад Сырыі, як толькі ён будзе сфармаваны, і заклікаў паўстанцаў зрабіць гэта як мага хутчэй.

Алянд таксама падверг крытыцы пазыцыю Расеі і Кітаю адносна Сырыі. На думку Францыі, гэта пазыцыя аслабляе магчымасьці ААН, місія якой прадухіляць любыя пагрозы міру.