Інвалід-вазочнік адсудзіў 2 мільёны рублёў з дарожнікаў

Your browser doesn’t support HTML5

23 жніўня інвалід-вазочнік з Бабруйску Сяргей Мацкевіч адсудзіў на сваю карысьць зь мясцовага дарожна-эксплюатацыйнага прадпрыемства 2 мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Нагодай для звароту Сяргея Мацкевіча ў суд стала яго падзеньне з вазком пры спробе адолець праезную частку на адной з бабруйскіх вуліц. Пры падзеньні інвалід першай групы пашкодзіў сябе — пабіў галаву, рукі і грудную клетку.