Ужо выходныя, 18-19 жніўня: футбольны турнір на прыз імя Генадзя Карпенкі, гадавіна ГКЧП

Мітынг БНФ супраць ГКЧП. Менск, жнівень 1991 г.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е

У Беларусі чакаюцца дажджы, тэмпэратура — да 22 градусаў цяпла
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

18 жніўня

Менск — футбольны турнір «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі

Ордас (Кітай). — фінал конкурсу Міс сьвету -2012. Беларусь прадстаўляе 20-гадовая Юлія Скалковіч.

*****

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

18 жніўня:

1924 — арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску

1968 — кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну

19 жніўня

1587 — Жыгімонт III Ваза абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім

1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё беларуса»

1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі (т.зв. ГКЧП) адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча. Дэпутаты Апазыцыі БНФ абвясьцілі ГКЧП змоўшчыкамі і запатрабавалі скліканьня нечарговай сэсіі ВС. На плошчы перад Домам ураду БНФ сабраў некалькі сотняў чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся:

18 жніўня

1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень»

1891 — Макар Краўцоў, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч, аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

19 жніўня:

1893 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык

1946 — Біл Клінтан, 42-гі прэзыдэнт ЗША

У гэты дзень памерлі:

18 жніўня

1850 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік

19 жніўня

1943 — Іосіф Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец

1947 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык

2005 — Валянтын Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Макар Краўцоў, «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

1991-шы вачыма ўдзельніка. Жнівень, путч. Супраціў

«Саньнікава ўразіла лёгкасьць, зь якой краіны ЭЗ супрацоўнічалі зь беларускімі карнымі органамі»