Рэальны памер пэнсій у ліпені зьнізіўся на 1,3%

Рэальны памер прызначаных пэнсій (разьлічаны з улікам зьмяненьня індэксу спажывецкіх цэнаў на тавары і палугі) у ліпені ў параўнаньні з чэрвенем зьнізіўся на 1,3%.

Паводле дадзеных Белстату, у органах па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне ў ліпені 2012 года на ўліку стаяла 2.498.100 пэнсіянэраў. Сярэдні памер пэнсіяў склаў 1.415.200 рублёў (каля 177 даляраў).