Смаленск. У беларускіх кілбасах выявілі антыбіётыкі

Якасьць мясной прадукцыі зь Беларусі ўжо ня першы выклікае падазрэньне спэцыялістаў Рассельгаснагляду.

Па выніках лябараторных дасьледаваньняў у дзьвюх партыях гатовых мясных вырабаў Слуцкага мясакамбінату рэфэрэнтны цэнтар Рассельгаснагляду выявіў перавышэньне ўтрыманьня антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.

Акрамя таго, тры партыі малочнай прадукцыі вытворчасьці «Мазырскіх малочных прадуктаў» не адпавядаюць нарматывам.