Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі
НАДВОР'Е
Па ўсёй краіне хмарна, дажджы, тэмпэратура +16-+19
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
Візыт у Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова
У Менску, ў офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» - прэзэнтацыя праекту «Салдаты Ярмошынай». Пачатак у 11 гадзін.
У Менску, у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі – брыфінг для журналістаў «Ці зарэгіструюць сьпікераў АГП» з удзелам старшыні партыі Анатоля Лябедзькі
Мекка, Саўдаўская Арабія, пазачарговы саміт Арганізацыі ісламскіх дзяржаваў наконт сытуацыі ў Сірыі
Багдад -- прысуд у справе былога віцэ-прэзыдэнта Іраку Тарыка Аль-Хашэмі
Харкаў -- працяг разгляду справы былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1385 ― у замку Крэва заключаная Крэўская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
1920 ― Польска-савецкая вайна: «цуд па-над Віслай» ― пералом у вайне, пачатак паразаў Чырвонай Арміі
1945 ― Другая сусьветная вайна: імпэратар Хірахіта выдаў указ аб безумоўнай капітуляцыі Японіі
1947 ― абвешчаная незалежнасьць Пакістану
1980 ― пачатак страйку на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД
У гэты дзень нарадзіліся:
1794 ― Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст
У гэты дзень памерлі:
1941 - Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, які ў Асьвенцыме пайшоў на сьмерць, ахвяраваўшы жыцьцём за іншага чалавека. Кананізаваны
1958 ― Эдуард Будзька, беларускі публіцыст, грамадзкі дзеяч, каапэратар
1971 ― Кастусь Юхневіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст
2004 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Мы заўсёды сустракаем тых, да сустрэчы з кім падрыхтаваныя
Чэслаў Мілаш
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»
Справа аб рахунках: як гэта здарылася?
Вінаватыя супрацоўнікі ДАІ, якія апранулі кайданкі лекару
Яўген Сакрэт: "Цяжка прывыкаць да ролі вольнага чалавека"
Аляксандар Квяткевіч: "Прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Я напісаў"
Уладзімер Яроменак: "Да мяне прыехалі і сказалі, што, маўляў, ёсьць магчымасьць вызваліцца"