Жонку кітайскага камуніста судзяць за забойства

Гу Кайлай у судзе

У Кітаі сёньня прайшлі судовыя слуханьні ў справе жонкі былога ўплывовага палітыка Бо Сілая, абвінавачанай у забойстве брытанскага бізнэсоўца Ніла Хейвуда.

Мяркуючы з паведамленьняў, працэс быў аднадзённым, і цяпер чакаецца вэрдыкт судзьдзяў, дата абвяшчэньня якога названая не была. Прызначаны дзяржаўны адвакат заявіў, што ня будзе абскарджваць прысуду, бо яго падабаронная вінаватая ў злачынстве. Пры гэтым адвакат адзначыў, што абвінавачаная Гу Кайлай раней пагадзілася супрацоўнічаць са сьледзтвам, што павінна ўлічвацца пры прызначэньні пакараньня.

Брытанца знайшлі мёртвым у гатэлі гораду Чунцын ў лістападзе мінулага году. Спачатку выказалі здагадку, што прычынай сьмерці стала празьмерная доза алькаголю. Пазьней стала вывучацца вэрсія атручваньня. Паводле сьледзтва, сям'ю Бо і Хейвуда зьвязвалі агульныя камэрцыйныя інтарэсы.

Сам Бо ў сакавіку сёлета быў выключаны са складу палітбюро і цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітая паводле абвінавачаньня ў сур'ёзным парушэньні партыйнай дысцыпліны.