Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +15...+20
У Беларусі і ў сьвеце
Менск — у Доме ўраду адбудзецца пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разгледжаныя звароты грамадзян у ЦВК. Пачатак аб 11.30.
Менск — у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа ў рамках мерапрыемстваў да 130-годзьдзя паэта (вул. Акадэмічная, 5) пройдзе круглы стол, прысьвечаны актуальным праблемам мэмарыяльных музэяў
ААН адзначае міжнародны дзень карэнных народаў
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
48 г. да н. э — бітва пры Фарсале паміж войскамі Пампэя і Цэзара, якая скончылася перамогай апошняга
1798 год ― заснаваная Менская рымска-каталіцкая дыяцэзія
1945 год ― Апошняе ў гісторыі ўжываньне атамнай зброі ― атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША
1974 год ― пасьля Ўотэргейтскага скандалу Рычард Ніксан склаў паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША
1965 год ― аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць
1999 год ― Уладзімер Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі
У гэты дзень нарадзіліся:
1902 год ― Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
1910 год ― Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
1938 год ― Леанід Кучма, украінскі палітык, былы прэм’ер-міністар Украіны і другі прэзыдэнт Украіны
1957 год ― Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнавец, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
У гэты дзень памерлі:
1516 год ― Геранімус Босх, мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV―XVI стагодзьдзяў
1856 год ― Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік
1870 год ― Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік
1943 год ― Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня
1952 год ― Уладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш
1976 год ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
У жыцьці няма нічога вечнага, бо жыцьцё самое да пары.
Ларыса Геніюш
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Лёндан у агні
Вайна вакол званьня "Герой Украіны"
Крызіс: падвойная доза
"Бяляцкага выстаўлялі ворагам народа нумар адзін"
"Трэба зрабіць высновы і абыходзіцца зь беларускай дзяржавай як з дыктатурай"