Сайт «Плятформы» ізноў спрабавалі ўзламаць

Сайт «Плятформы» не працаваў 6 гадзінаў. Гэта стала вынікам хакерскай атакі, паведаміла намесьніца дырэктара Алена Красоўская.
Папярэдняя спроба ўзлому сайту была 31 ліпеня.

У той жа дзень невядомыя людзі ў цывільным затрымалі Красоўскую ля ейнага дому нібыта за лаянку.

Апошнія кібэр-атакі былі мэтанакіраванымі, і іх спрабавалі зьдзейсьніць спэцыяльна падрыхтаваныя людзі, адзначаюць прадстаўнікі «Плятформы».