6 жніўня прэзэнтацыя кнігі «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя»

Your browser doesn’t support HTML5

Уладзімер Арлоў пра новую кнігу «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя»

Сустрэча з аўтарамі Уладзімерам Арловым і Зьмітром Герасімовічам пройдзе ў аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук (Сурганава 15). Пачатак у 16.30
«Прэзэнтацыя невыпадкова адбываецца сёньня, — распавёў „Свабодзе“ Уладзімер Арлоў. — 6 жніўня 495 год таму выйшла першая беларуская кніга — Францыск Скарына выдаў „Псалтыр“. Я перакананы, што гэты дзень стане Днём беларускага друку».

У прэзэнтацыі прымуць удзел мастак Павал Татарнікаў, гісторыкі Ўладзімер Ляхоўскі і Юры Бохан.

«Той, хто прыйдзе на прэзэнтацыю зможа не толькі пазнаёміцца з кнігай, але і паглядзець на старадрукі. Адмысловая выстава таксама адкрываецца 6 жніўня ў аддзеле рэдкай кнігі», — дадаў Уладзімер Арлоў.

Your browser doesn’t support HTML5

Герасімовіч пра кнігу «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя»: Не баяліся патрапіць пад каньюнктуру




Падрабязнасьці прэзэнтацыі — пазьней на сайце «Свабоды»