Ірына Кулеша выйграла бронзу Алімпіяды

Золата ў гэтых спаборніцтвах выйграла Сьвятлана Падабедава з Казахстану

Яшчэ адзін мэдаль – бронзавы – у скарбонку Беларусі на Алімпіядзе ў Лёндане 3 жніўня дадала прадстаўніца цяжкай атлетыкі Ірына Кулеша, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 75 кг.

Для Беларусі бронза Кулешы – другая, якую выйгралі прадстаўніцы цяжкай атлетыкі. Раней у катэгорыі да 69 кг трэцяе месца заняла Марына Шкерманкова.