Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 6 чэрвеня.
ГОРАЧА...
У Беларусі удзень +30 ...+32 стопняў цяпла. Невялікая воблачнасьць, без ападкаў.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Вялікае княства Літоўскае» аўтарства Уладзіміра Арлова з ілюстрацыямі Зьміцера Герасімовіча. Пачатак у 16.30.Алімпіяда-2012: беларусы пазмагаюцца за золата ў барацьбе, цяжкай і лёгкай атлетыцы і штурханьні ядра.
У ЭФІРЫ СВАБОДЫ:
Перадача «Бібліятэка Свабоды», размова пра кнігу Міхася Скоблы «Вольная студыя».
Перадача «Праскі акцэнт» зь Віталём Цыганковым, размова пра масавую эміграцыю беларусаў.
Слухайце Радыё Свабода онлайн.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
6 жніўня
1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству
1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр»
1918 ― Бітва на Марне, вялікая бітва між нямецкімі і англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў
1940 ― Эстонія далучаная да СССР
1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардыроўка гораду Хірасіма (Японія)
1990 ― вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам
У гэты дзень нарадзіліся:
1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ
1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік
1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры
1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп
1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр
У гэты дзень памерлі:
1221 ― Сьвяты Дамінік, заснавальнік Ордэну дамініканаў
1660 ― Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку
1877 ― Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:
У гаворцы ёсць ружніца
Між маею і Тваей:
Маей — пушчы, Птыч граніца,
Ты — Панарскі салавей!..»
Альгерд Абуховіч