Кубінскія ўлады назвалі вінаватага ў сьмерці лідэра апазыцыі

На пахаваньні Асвальда Пайі ў Гаване

На Кубе пачалі крымінальную справу ў дачыненьні да гішпанскага палітычнага актывіста, які абвінавачваецца ў дарожным здарэньні, у якім загінуў вядомы кубінскі дысыдэнт і адзін зь лідэраў апазыцыі Асвальда Пайя. Пра гэта сёньня паведаміла газэта кубінскіх камуністаў «Гранма».
У публікацыі гаворыцца, што Анхель Карамэра, які кіраваў арандаванай машынай, ня справіўся з кіраваньнем.

Аварыя адбылася 22 ліпеня на паўднёвым усходзе Кубы. Выжыў з раненьнямі швэдзкі грамадзянін Енс Аран Модыг, які пасьля аварыі быў затрыманы. Цяпер яму дазволена вярнуцца на радзіму.