У Мэксыцы на могілках знайшлі 2 тоны марыхуаны

На паўночным усходзе Мэксыкі на могілках вайскоўцы выявілі больш за дзьве тоны марыхуаны.

Як паведаміла ўчора Міністэрства абароны краіны, салдаты, якія вядуць патруляваньне паблізу памежнага гораду Сіудад Камарга, знайшлі 241 пакет з марыхуанай. Яны былі схаваныя ў магілах пад каменнымі плітамі.

У Мэксыцы за апошнія шэсьць гадоў у ходзе барацьбы за сфэры ўплыву паміж наркакартэлямі загінулі больш за 50 тысячаў чалавек.