Памёр спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч

Руслан Салей і журналіст Сяргей Аляхновіч, Менск 2004 год

На 45-м годзе жыцьця ў Менску раптоўна памёр вядомы беларускі спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч.
Ён працаваў у газэтах «Свободные новости», «Прессбол», «Салiдарнасць».

У апошні год працаваў над кнігай «Simply the best» пра хакеіста Руслана Салея, які загінуў у авіякатастрофе ў верасьні 2011 года. Прэзэнтацыя кнігі плянавалася ў канцы жніўня.