Прывіды Алімпіядаў

Кітай, 23.03.2012. Разгрузка грузавіка побач з Нацыянальным Алімпійскім стадыёнам (вядомым як "Птушынае гняздо"), дзе ўрачыста адкрывалі Гульні 2008.

Пэкін. 30.03.2012. Толькі дзякуючы гэтаму знаку можна даведацца, што менавіта тут, на пустцы стаяў стадыён, на якім у 2008-м спаборнічалі алімпійскія каманды па бэйсболе.

Пэкін. 30.03.2012. Пустка на месцы алімпійскага бэйсбольнага стадыёна ў цэнтры кітайскай сталіцы.

Пэкін. 2.04.2012. Плот вакол закінутага месца правядзеньня алімпійскіх спаборніцтваў па пляжным валейболе ў 2008-м.

Пэкін. 27.03.2012. Так выглядае сёньня алімпійскі стадыён водных відаў спорту ў Пэкіне ("Водны куб").

Пэкін. 27.03.2012. Пусты алімпійскі стадыён водных відаў спорту.

Ваколіцы Пэкіну. Тут чатыры гады таму спаборнічалі алімпійцы-байдарачнікі.

Ваколіцы Пэкіну. 27.03.2012. Толькі лога Алімпіяды 2008 году нагадвае, што тут спаборнічалі весьляры.

Пэкін. 2.04.2012. Яшчэ адзін закінуты алімпійскі аб'ект. Тут гулялі ў пляжны валейбол.

Пэкін. 30.03.2012. На гэтым стадыёне падчас Алімпіяды-2008 спаборнічалі равэрысты. Цяпер вакол яго здаюць на правы.

Пэкін. 23.03.2012. Апусьцелае "Птушынае гняздо".

Пэкін. 19.12.2010. Ужо праз два гады пасьля Алімпіяды-2008 стадыён "Птушынае гняздо" карыстаўся вельмі абмежаваным попытам.

Грэцыя. 3.02.2012. Восем гадоў таму падчас Атэнскай Алімпіяды на гэтым стадыёне гулялі ў пляжны валейбол.

Атэны. 11.08.2006. Ужо праз шэсьць гадоў пасьля Алімпіяды стадыён быў настолькі занядбаны, што мясцовыя жыхары ўспрымалі яго як антычныя руіны.

Атэны. 11.08.2006. Алімпійскі стадыён для пляжнага валейболу. Шэсьць гадоў пасьля Алімпіяды.

Атэны. 3.02.2012. Алімпійскі легкаатлетычны спартовы комплекс Agios Kosmas. Заняпад алімпійскіх аб'ектаў - усяго праз восем гадоў пасьля Гульняў - уражвае ўяўленьне.

Атэны. 17.05.2011. Пусты алімпійскі стадыён для тхэквандо абнесены плотам.

Ванкувэр. 4.05.2012. Алімпійскі стадыён BC Place. Славуты дах на паветранай падушцы дэмантаваны ўжо празь некалькі месяцаў пасьля заканчэньня Зімовых Гульняў.

Ванкувэр. 9.07.2010. Праз паўгода пасьля заканчэньня Гульняў мала што нагадвала пра іх у гэтым горадзе - хіба што манумэнтальная Алімпійская Паходня.

"Панатэнскі стадыён" на месцы, дзе, паводле легенды, адбываліся спартовыя спаборніцтвы ў Старажытнай Грэцыі.