Як выглядае форма алімпійскіх зборных?

Украінскі спартовец у параднай квяцістай форме з раскрыхстаным каўняром падчас параду ў Кіеве.

Беларуская дэлегацыя на Алімпійскія гульні прыехала ў гладкіх белых касьцюмах. Фотасэсія на плошчы Перамогі ў Менску перад ад'ездам у Лёндан.

Італьянскі можны брэнд Ermanno Scervino распрацаваў афіцыйную форму для Азэрбайджану. Паводле чутак, гэта самая дарагая форма на Алімпіядзе. Вышытая нацыянальнымі колерамі, з паўмесяцам і васьміканцовай зоркай - так, як на сьцягу Азэрбайджану.

Цяжкаатлет Ільля Ільін апрануты ў Казаскую уніформу колераў нацыянальнага сьцягу. Дызайнэр Куралай Нуркадзілава патлумачыла, што яе праца - гэта мікс вулічнай моды і клясычнага стылю.

Расейскія плыўчыхі могуць пахваліцца формай, якую распрацавала маскоўская марка Bosco di Ciliegi.

Кіргіскія алімпійцы сустракаюцца з прэзыдэнтам Алмазбэк Атамбаевым ў Белым доме ў Бішкеку. На плячах - традыцыйныя кіргіскія ўзоры.

Каманда таджыцкіх алімпійцаў пазуе перад фотакамэрамі ў Душанбэ. Спартоўцы апранутыя ў афіцыйную алімпійскую форму. Форма выкананая ў цэнтральнаазіяцкім стылі

Удзельніцы малдоўскай алімпійскай зборнай апранутыя ў блюзкі з элемэнтамі народных строяў.

Грузінскія спартоўцы пазуюць у сваіх спартовых касьцюмах. Іх афіцыйная форма, распрацаваная грузінскім мадэльерам Эка Гоцырыдзэ, будзе прадстаўлена на цырымоніі адкрыцьця. Ужо ў пятніцу.