Алімпійскі агонь — ад нацысцкага Бэрліну да камуністычнага Кітаю

Акторка Іна Мэнэгакі грае ролю вярхоўнай жрыцы. Яна трымае алімпійскі агонь падчас цырымоніі запальваньня алімпійскай паходні да пачатку Алімпійскіх гульняў 2012 году на месцы старажытнай Алімпіі, 9 траўня 2012 г.

Фрыц Шыльген нясе Алімпійскі агонь да адкрыцьця Алімпійскіх Гульняў у Бэрліне ў 1936 годзе, пасьля падарожжа ў 3422 км.

Канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер дае нацысцкі салют падчас цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Бэрліне ў 1936 годзе.

Мэксыканская бягуньня Норма Энрыкета Базіліо дэ Сатела стала першай жанчынай, якая запаліла Алімпійскі агонь у Мехіка ў кастрычніку 1968 году.

Удзельнік экіпажу касьмічнага карабля "Калюмбія" Рычард Лінэхан (справа) трымае алімпійскую паходню ў ліпені 1996 году, першы палёт алімпійскага агню ў космас.

Былы баксёр у супэрцяжкай вазе і алімпійскі чэмпіён 1960 году Мухамад Алі трымае паходню на Алімпійскім стадыёне ў Атлянце ў ліпені 1996 году.

З дапамогай спэцыяльна распрацаванай бліскавіцы, аўстралійскі дайвер Вэндзі Крэйг Дункан нясе алімпійскую паходню пад вадой Вялікага Бар'ернага рыфу ў чэрвені 2000 году.

Аўстралійская спартоўка Кэці Фрыман запальвае алімпійскую чару ў Сыднэі ў верасьні 2000 году.

Прэзыдэнт Кітаю Ху Цзіньтао запальвае Алімпійскі агонь на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне 31 сакавіка 2008 году, напярэдадні сусьветнай эстафэты, падчас якой агонь праехаў 130000 кілямэтраў.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў трымае алімпійскую паходню на стадыёне па-за межамі горада Алматы, гэта першы прыпынак пасьля Пэкіну, у красавіку 2008 году.

Эстафэта алімпійскага агню пэкінскіх гульняў выклікала пратэсты супраць парушэньняў правоў чалавека ў Кітаі і за незалежнасьць Тыбэту, як, напрыклад, гэты пратэст у Парыжы ў красавіку 2008 года.

Тры дэманстранты на мосьце "Залатыя Брамы" разгарнулі дзьве расьцяжкі "Свабодны Тыбэт", Сан-Францыска, Каліфорнія, у красавіку 2008 году.

Афіцэр інданэзійскай паліцыі стаіць побач з антыкітайскім банэрам падчас дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасьці Тыбэту, арганізаванай падчас наведваньня алімпійскай паходні Джакарты ў красавіку 2008 году.

Кітайская зорка баскетболу Яо Мін трымае алімпійскую паходню на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне, у жніўні 2008 года.

Дызайн алімпійскай паходні для гульняў 2012 году ў Лёндане быў распрацаваны ў чэрвені 2011 году.

Брытанскі баксёр Аляксандрас Лукас трымае паходню з алімпійскім агнём падчас эстафэты алімпійскага агню пасьля цырымоніі яго запальваньня ў Старажытнай Алімпіі 10 траўня 2012 году.