Горадня: праз 200 год пасьля вайны

Your browser doesn’t support HTML5

У суботу 21 ліпеня сотні гарадзенцаў бачылі падрыхтоўку да бою часоў вайны 1812 году і яго інсцэнізацыю. Яе ажыцьцявілі ўдзельнікі беларускіх і расейскіх ваенна-гістарычных клюбаў. Яны выступалі ў форме расейскай і напалеонаўскай армій. Вядома, што ў Горадню вельмі хутка ўвайшлі напалеонаўскія войскі. Гэта адбылося 30 чэрвеня 1812 году. У горадзе знаходзіўся штаб Жэрома Банапарта, камяніца захавалася да нашых дзён.