За «Свабоду Бяляцкаму» затрымалі Варвару Красуцкую

Плякат «Свабоду Бяляцкаму»

Як паведаміў Радыё Свабода маладафронтавец Іван Шыла, у Менску ў раёне Кастрычніцкай плошчы затрымалі маладзёвую актывістку Варвару Красуцкую. Падставай стала тое, што на ёй была майка «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Цяпер яна знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе, тэлефон выключаны.