Суд за пратэст супраць будаўніцтва дома для спэцназу

Адміністрацыйная справа Леаніда Мажальскага, які пратэставаў супраць будаўніцтва дома для спэцназа ва Ўруччы, будзе разгледжаная сёньня а 14 гадзіне ў судзе Першамайскага раёну Менска. Судзьдзя — Алена Ананіч.
Мажальскі быў затрыманы 5 ліпеня, калі спрабаваў перашкодзіць будаўнікам усталяваць будаўнічую пляцоўку. Леаніда Мажальскага і яго жонку завезлі ў гарадзкі аддзел міліцыі Першамайскага РУУС. Там мужчыне стала блага — падняўся ціск, яму выклікалі «хуткую».

На Мажальскага склалі тры адміністрацыйныя пратаколы: за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, перашкоду будаўнікам і супраціўленьне міліцыі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».