Памерла Вера Вярба

Было ёй 70 гадоў. Знайшоў яе сын. Была адна на лецішчы, паведамляе «Наша ніва».
Беларуская паэтка Вера Вярба — аўтарка легендарных «Ручнікоў».

Яе сапраўднае імя — Гертруда Маркава. Яна нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Дэбютавала летуценным і рамантычным зборнікам «Вочы вясны» ў 20 гадоў. Гэтая, па словах Адама Глобуса, «эфэктная» жанчына доўгі час адпрацавала ў часопісе «Беларусь». Яна не «мільгала» ў сьвецкай хроніцы, але пакінула пасьля сябе цудоўныя вершы.