У Менску зьявіцца вуліца «Герояў Сталінграду»

Паводле рашэньня Менскага гарсавета вуліцу № 5, якая праектуецца ад Рагачоўскай, каля спарткомплексу «Ўручча», назавуць вуліцай «Герояў Сталінграду».
Таксама зьявяцца вуліцы акадэміка Яўхіма Карскага і беларускага кампазытара Юрыя Семянякі. Карскі — знакаміты акадэмік-славіст, этнограф, аўтар больш як 700 навуковых прац, у тым ліку трохтамовай манаграфіі «Беларусы», якую называюць энцыкляпэдыяй беларусазнаўства.

Начальнік упраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава сказала БелТА, што пры выбары назваў новых вуліц улічвалася думка менчукоў, прапановы грамадзкіх арганізацый.