Віцебск: затрымалі за дзіцячыя размалёўкі

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Яніну Лясьнеўскую затрымалі міліцыянты.
Яны падазраюць яе ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці. Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»

Такую замалёўку зайшлі ў часе ператрусу ў доме Яніны на пачатку лютага.

Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадзкі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом». У іх сьцьвярджалася, што самі супрацоўнікі міліцыі парушаюць заканадаўства, а таксама дэманструюць нізкі ўзровень культуры. Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі, а пазьней нават выбачыліся.

У гэты момант Лясьнеўская знаходзіцца ў пастарунку міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. Міліцыянты вядуць зь ёй гутарку.

Яніне пагражае штраф і канфіскацыя твораў.