Інфляцыя за паўгода адпавядае прагнозу

Інфляцыя за палову 2012 году склада 10,5%, перадае БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. У чэрвені гэты паказчык склаў 1,8%, месяцам раней паслугі і тавары падаражалі на 1,6%.

Згадваецца, што найбольшая гадавая інфляцыя — 108,7%, была зафіксавана ў 2011 годзе, калі за некалькі месяцаў утрая абясцэніўся беларускі рубель. Паводле прагнозу Мінэканомікі на 2012 год, урад мусіць стрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19-22%.