Гарэў забаўляльны цэнтар, які будуюць да «Дажынак»

Пажар на будаўнічай пляцоўцы амфітэатра быў відаць здалёк, фотаhorki.info

8 ліпеня ў Горках на будоўлі моладзевага забаўляльнага цэнтру, які ўзводзіцца да сёлетніх «Дажынак», здарыўся пажар.
Згарэла 240 кубічных мэтраў уцяпляльніка. Пацярпелых няма, паведамілі прадстаўнікі МЧС.

Паводле відавочцаў, аблокі чорнага дыму былі відаць з розных месцаў Горак. Пажар выклікаў паніку ў жыхароў пяціпавярховіка, які знаходзіцца за некалькі дзясяткаў мэтраў ад будоўлі. Людзі павыбягалі з кватэраў, баючыся, каб пажар не перакінуўся на іхні дом.