Ярмошына і Лазавік паедуць у Вену?

Ярсошына і Лазавік напярэдадні выбараў, 17 сьнежня 2010

Кіраўнікоў ЦВК, якія знаходзяцца ў сьпісах неўязных у краіны Эўразьвязу, запрасілі на канфэрэнцыю АБСЭ, паведамляе сайт charter97.org

Паводле крыніцы, Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік атрымалі візы для ўдзелу ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэньні на тэму выбараў на наступным тыдні (12–13 ліпеня) ў Вене.

Усе выбарчыя кампаніі, якія праходзяць у Беларусі ад 1996 года, былі прызнаныя АБСЭ несвабоднымі і несправядлівымі. За гэта старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік былі ўнесеныя ў сьпісы неўязных у краіных Эўразьвязу і ЗША.