Турэцкія вайскоўцы знайшлі целы двух пілётаў самалёта, зьбітага ў мінулым месяцы сырыйскімі вайскоўцамі над Міжземным морам, у раёне памежнай зоны паміж дзьвюма краінамі, паведамляе камандаваньне ўзброеных сіл Турэччыны.
Цяпер вядуцца працы па даставаньні цел з марскога дна.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад выказаў шкадаваньне з нагоды інцыдэнту, які здарыўся 22 чэрвеня, заявіўшы, што сырыйскі бок даведаўся, што самалёт быў турэцкім толькі пасьля таго, як яго ўжо зьбілі.
Інцыдэнт выклікаў хвалю абурэньня ў Турэччыне. Анкара ў сваю чаргу павялічыла вайсковую прысутнасьць на сырыйскай мяжы.