Кіпр, прыняты ў ЭЗ у 2004 годзе, першы раз прыступіў да выкананьня мандату зьменнага старшыні Эўрапейскага зьвязу. Гэтую місію краіна будзе выконваць з 1 ліпеня да 31 сьнежня 2012 году.
У першым паўгодзьдзі абавязкі старшыні ЭЗ выконвала Данія. У канцы году Кіпр перадасьць старшынёўскія паўнамоцтвы Ірляндыі.
На працягу 6 месяцаў Кіпр будзе ўзначальваць працу профільных радаў міністраў ЭЗ, старшынюючы на міністэрскіх пасяджэньнях у Брусэлі і Люксэмбургу. Каля 20 нефармальных міністэрскіх сустрэч пройдуць на Кіпры.
Згодна з існуючай ў ЭЗ працэдуры, 4 ліпеня прэзыдэнт Кіпру Дэмэтрыс Крыстофіяс падасьць на разгляд Эўрапейскаму парлямэнту ў Страсбуры прыярытэты кіпрскай старшынёўскай праграмы.
Гэтая праграма, названая «За лепшую Эўропу», абвяшчае сваёй галоўнай мэтай будаўніцтва больш эфэктыўнага, з эканамічнага пункту гледжаньня, Эўрапейскага зьвязу, які забясьпечвае эканамічны рост і занятасьць. Гаворка ідзе пра зьвяз, які працуе на асноватворным прынцыпе салідарнасьці, якi гарантуе грамадзянам лепшую будучыню і спрыяе сацыяльнаму згуртаваньню.
Праграма таксама накіравана на ўзмацненьне ролі ЭЗ на міжнароднай арэне. Асаблівы акцэнт у ёй робіцца на «паўднёвае вымярэньне эўрапейскай палітыкі суседзтва» з мэтай «узмацненьня супрацоўніцтва зь міжземнаморскім дзяржавамі-суседзямі пры гарантыі плюралізму і шматбаковасьці адносін».
Незадоўга да пачатку сваіх старшынёўскіх паўнамоцтваў, 25 чэрвеня, Кіпр зьвярнуўся да дзяржаў эўразоны па дапамогу ў сувязі зь фінансавым крызісам. Фінансавая сыстэма краіны, цесна зьвязаная з грэцкай, адчула на сабе наступствы пазыковай крызісу ў Грэцыі.
Эўрагрупа, разгледзеўшы просьбу Кіпру на тэлефоннай нарадзе 27 чэрвеня, прызнала, што «на цяперашняй стадыі праграма дапамогі была б дарэчнай», і дала станоўчы адказ.
Як патлумачыў журналістам у Брусэлі афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай камісіі Амадэў Тардыю, гаворка ідзе пра «поўную праграму, якая ўключыць ня толькі фінансавыя, але і падатковыя аспэкты».