Горадня: першае вясельле на роварах
Your browser doesn’t support HTML5
Ірына і Дзьмітры прыехалі 29 чэрвеня ў ЗАГС на роварах. Іх суправаджалі некалькі дзесяткаў велааматараў. Пасьля рэгістрацыі шлюбу, маладыя наведалі Стары гарадзкі парк імя Жылібэра, Новы каралеўскі замак і лодачную станцыю. Навасьпечаныя сужанцы ды іх госьці паўсюль перасоўваліся на роварах.