Выстава выцінанак Вячаслава Дубінкі

Your browser doesn’t support HTML5

27 чэрвеня ў Менску адкрылася выстава «Я проста ў далёкай вандроўцы», прысьвечаная 70-годдзю мастака.
50 год таму Вячаслаў Дубінка адрадзіў забыты на Беларусі від народнага мастацтва — выразанка з паперы. Яго работы захоўваюцца ў музеях Польшчы, Літвы, Расеі, Украіны. У жніўні 2010 году мастак пайшоў з жыцьця. Выставу ягонай памяці падрыхтавалі жонка Тацьцяна і сябры з «Беларускага саюза мастакоў».

Пабачыць выцінанкі Вячаслава Дубінкі можна будзе да 15 ліпеня ў Палацы мастацтваў.