Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У Беларусі – дажджы, тэмпэратура да 20 градусаў.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры – перадача Яна Максімюка «Званочкі».
Роўна год таму ўлады Слуцкага раёну распачалі цікавы экспэрымэнт. Увялі забарону на продаж пладова-ягадных він. Ці сталі слуцкія жыхары за гэты год менш піць? Ці перайшлі з «Крыжачка» на «Кабэрнэ». І хто ад гэтага найбольш пацярпеў? Пра гэта чарговая перадача Зьмітра Бартосіка сэрыі «Падарожжы Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца ўзнагароджаньне пераможцаў прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет» за 2011 год. Пачатак а 18.30.
Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект закону аб амністыі.
У Жэнэве Рада ААН у правах чалавека разгледзіць сытуацыю ў Беларусі
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1707 – захоп Быхава, наймацнейшай фартэцыі ВКЛ, маскоўскім войскам у часе Паўночнай вайны.
1919 – у Бігосаве на Дрысеншчыне бальшавікі расстралялі Міхала Буклярэвіча, беларускага рымска-каталіцкага і грамадзкага дзеяча.
1941 – у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.
1944 – у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
1989 – устаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
2007 – Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстаньні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1784 – Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст, адзін зь вядомых прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту 1820-х, калі Адам Міцкевіч і ягоныя аднагодкі атрымлівалі ў Вільні адукацыю.
1925 – Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца.
1941 – Кшыштаф Кесьлёўскі, польскі кінарэжысэр.
1949 – Міхаіл Хвастоў, беларускі дыплямат.
1955 – Ізабэль Аджані, француская акторка.
1961 – Анатоль Лябедзька, беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
У гэты дзень памерлі:
1933 – Міхась Явар, беларускі паэт.
1947 – Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца.
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму арыштавалі за хабар?
Ігар Яўсееў: 3 ліпеня апладзіраваць можна толькі вэтэранам
Родныя Андрэя Пачобута чакаюць выраку
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
У савана няма кішэняў.
Уладзімер Караткевіч