Зноў арыштавалі Івана Амельчанку

Пра гэта паведаміла Эўрарадыё: Паводле неафіцыйных зьвестак, яго затрымалі дома і асудзілі на 15 сутак. Абвінавачаньне выставілі традыцыйнае — лаяўся матам.
Амельчанка атрымаў вядомасьць сваім пэрформансам «Мусарок» на сёлетнім Чарнобыльскім шляху. Пасьля гэтага міліцыянты некалькі тыдняў шукалі юнака, пакуль ён ня «здаўся» добраахвотна.

З чым звязана цяперашняе затрыманне, невядома.