Да спэцдакладчыка ААН у пытаньні незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў зьвярнуліся і ўлады Беларусі, і праваабаронцы.
Афіцыйная Беларусь просіць спэцдакладчыка ААН «адпаведна ацаніць» санкцыі Эўразьвязу супраць тых беларускіх юрыстаў, якія перасьледавалі дэмакратычных дзеячоў. Праваабаронцы інфармавалі спэцдакладчыка ААН аб ціску на адвакатаў, якія абаранялі палітвязьняў у Беларусі. Экспэрт ААН заявіла, што цяпер яе дзеяньні ў гэтай справе нейкі час будуць канфідэнцыйнымі.
Прадстаўнік дэлегацыі Беларусі ў ААН Яўген Лазараў у часе інтэрактыўнага дыялёгу па справаздачах спэцдакладчыкаў ААН аб незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў і гвалту супраць жанчын гаварыў аб праве грамадзянаў на незалежнае судовае разьбіральніцтва. Але не беларускіх грамадзянаў, а заходнеэўрапейскіх.
Беларуская місія ў ААН «зьвярнула ўвагу на пытаньні судовай незалежнасьці ў справе Джуліяна Асанжа» і назвала «непрыхаваным ціскам» візавыя санкцыі супраць судзьдзяў зь Беларусі, якія судзілі за падзеі 19 сьнежня 2010 году.
Беларускі афіцыйны прадстаўнік у ААН нагадаў пра справу Асанжа і заявіў, што «такім чынам парушаецца права Асанжа на прававую абарону, на справядлівае судовае разьбіральніцтва» і «ствараецца небясьпечыны прэцэдэнт, калі грамадзянін кожнай эўрапейскай краіны можа быць экстрадыяваны ў іншую эўрапейскую краіну без прад’яўленьня абвінавачаньня», «толькі паводле запыту чыноўніка».
Прадстаўнік сталай місіі РБ у ААН Яўген Лазараў таксама заклікаў спэцдакладчыка ААН Габрыэлу Кнаўль разгледзець сытуацыю аб візавых санкцыях Эўразьвязу супраць беларускіх судзьдзяў, якія каралі за падзеі 19 сьнежня 2010 году і «адпаведна ацаніць гэта з пункту гледжаньня міжнароднага права».
Тым часам Габрыэла Кнаўль была праінфармаваная і аб працягу ціску на беларускіх адвакатаў, якія займаліся і працягваюць займацца справамі тых, каго перасьледуюць пасьля падзеяў 19 сьнежная 2010 году.
Асьветніцкая установа «Цэнтар прававой трансфармацыі» зьвярнулася на пачатку чэрвеня да спадарыні Кнаўль з просьбай ініцыяваць расьсьледаваньне аб незалежнасьці судоў і адвакатаў у Беларусі. Праваабаронцы заклікалі спэцдакладчыка ААН наведаць Беларусь з працоўным візытам.
Спэцдакладчык ААН Кнаўль афіцыйна падзякавала Беларусі за інфармацыю ў часе свайго выступу напрыканцы інтэрактыўнага дыялёгу па яе справаздачы і пацьвердзіла радыё Свабода, што «інфармацыя ад беларускіх праваабаронцаў аб сытуацыі ў Беларусі атрыманая». Кнаўль у часе сустрэчаў зь беларускімі журналістамі сказала, што пакуль для прэсы можна цытаваць толькі адказы яе памочнікаў.
«Мы атрымалі інфармацыю зь Беларусі для спэцдакладчыка ААН, аналізуем яе і далей спэцдакладчык будзе вырашаць пра адпаведныя дзеяньні ў рамках яе мандата. Парадак такі, што пры разьбіральніцтве ў справе абвінавачаньняў супраць ураду краіны працэдуры спэцдакладчыка, яе камунікацыя з прадстаўнікамі ўраду застаецца цягам некалькіх месяцаў канфідэнцыйнай да таго, як яна будзе апублікаваная ў справаздачы паводле спэцыяльных працэдураў Рады ААН у правах чалавека», — патлумачыла памочніца Кнаўль з офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
Аманда Флорэс, памочніца Габрыэлы Кнаўль, распавяла таксама, што «ад таго моманту, ці вырашыць спэцдакладчык што-небудзь зрабіць альбо не, і да таго моманту, як гэта будзе апублікавана, спэцдакладчык ня можа нічога сказаць для прэсы, нават ня мае права сказаць, дасылала яна нешта беларускім уладам альбо не. Спэцдакладчык атрымала інфармацыю і ад беларускага ўраду, і ад праваабаронцаў, і будзе працаваць над гэтымі пытаньнямі для разьбіральніцтва ў рамках яе мандату, але да справаздачы паведаміць пра гэта нельга».

Беларусь заклапочаная правамі чалавека ў Эўразьвязе

У ААН ведаюць пра перасьлед адвакатаў у Беларусі
Тым часам Габрыэла Кнаўль была праінфармаваная і аб працягу ціску на беларускіх адвакатаў, якія займаліся і працягваюць займацца справамі тых, каго перасьледуюць пасьля падзеяў 19 сьнежная 2010 году.
Асьветніцкая установа «Цэнтар прававой трансфармацыі» зьвярнулася на пачатку чэрвеня да спадарыні Кнаўль з просьбай ініцыяваць расьсьледаваньне аб незалежнасьці судоў і адвакатаў у Беларусі. Праваабаронцы заклікалі спэцдакладчыка ААН наведаць Беларусь з працоўным візытам.
Канфідэнцыйнае разьбіральніцтва