Былы намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкама прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Як паведаміла прэс-група ўпраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці, супрацоўнікамі УКДБ былі выяўленыя факты выкарыстаньня службовага становішча ў карысьлівых мэтах былым намесьнікам старшыні гарвыканкама.
Чыноўнік, які курыраваў працу будаўнічай галіны горада, вырашыў мінімізаваць выдаткі на будаўніцтва ўласнага дома. За «дапамогай» ён зьвярнуўся да дырэктара будаўнічай арганізацыі з просьбай прадставіць спэцыяльную тэхніку, грузавы аўтатранспарт, будаўнічыя матэрыялы і рабочых будаўнічых спэцыяльнасьцяў без заключэньня адпаведных дамоваў і аплаты.
Нягледзячы на неправамерны характар просьбы службовай асобы, дырэктар прадпрыемства арганізаваў з кастрычніка 2007 года па кастрычнік 2009 года працы па будаўніцтве прыватнага дома. У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.
У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 426 «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў» і ч. 2 арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі» Крымінальнага кодэксу Беларусі суд Ленінскага раёна Магілёва вынес былому чыноўніку пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 3 гады з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Дырэктару будаўнічай арганізацыі суд вынес аналягічны прысуд з адтэрміноўкай яго выкананьня на 2 гады.
Абвінавачаныя падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд, паведамляе прэс-група УКДБ па Магілёўскай вобласьці.