Туніс выдаў Лібіі экс-ачольніка ўраду Кадафі

Муамар Кадафі

Міністэрства абароны Лібіі паведаміла, што аль-Махмуд узяты пад варту.
Урад Тунісу экстрадаваў у Лібію былога прэм'ер-міністра ва ўрадзе Муамара Кадафі.

Як паведамляюць сродкі масавай інфармацыі Тунісу і Лібіі, Алі аль-Махмуд быў сёньня дастаўлены самалётам з Тунісу ў Трыпалі. Міністэрства абароны Лібіі паведаміла, што аль-Махмуд узяты пад варту.

Аль-Махмуд зьбег з Лібіі ў Туніс ў апошнія дні кіраваньня Кадафі. Ён быў арыштаваны туніскімі ўладамі 21 верасьня мінулага года.