Збой у Twitter некаторых жахнуў

Сайт мікраблогаў Twitter сёньня быў недаступны прыкладна гадзіну, што выклікала сапраўдную паніку сярод некаторых карыстальнікаў.
Тэхнічны пэрсанал сайту хутка даведаўся пра праблему і аднавіў працу Twitter. Паведамляецца, што збой у працы сайту ня быў вынікам нейкай атакі зламысьнікаў.

Але пакуль сайт не працаваў, некаторыя карыстальнікі рабілі роспачныя паведамленьні ў іншых сацыяльных сетках, кшталту «Twitter зламаўся, маё жыцьцё згубіла сэнс» альбо «Twitter не працуе, і маё жыцьцё скончылася».

За навінамі Радыё Свабода таксама можна сачыць праз стужку ў Twitter.