Ці трэба выключаць са сьпісаў неўязных у краіны Эўразьвязу тых людзей, якія болей не працуюць на былых пасадах? Гэтае пытаньне зноў стала актуальным пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога пазбаўленыя пасадаў 14 судзьдзяў, у тым ліку тры судзьдзі са сьпісу неўязных.
Сёньня зноў згадваюць прапанову кіраўніцы «Офіса за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі Вольгі Стужынскай наконт істотнай карэкцыі сьпісу неўязных у Эўразьвяз. Да 27 чэрвеня спадарыня Стужынская ў Вашынгтоне і на тэлефанаваньні пакуль не адказвае. Але раней яна казала, не называючы канкрэтных прозьвішчаў, што яе прапанову падтрымліваюць некаторыя беларускія экспэрты і аналітыкі. Сярод іх нібыта і Андрэй Ягораў — дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі.
Спадар Ягораў, зь якім я сёньня размаўляў, кажа, што ён не выступае за скарачэньне сьпісу неўязных:
Санкцыі скіраваныя пэрсанальна. Гэта ж караецца не пасада судзьдзі, а пэўны чалавек, які, будучы судзьдзём, дапусьціў і парушэньні закону, і парушэньні правоў чалавека. І менавіта асабіста да такіх людзей прымаліся абмежавальныя меры».
Сярод зьвольненых судзьдзяў і Тацяна Паўлючук. Яе добра ведае актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч:
Я памятаю той скандал, калі здымалі судзьдзяў, якія пакрывалі былога пракурора Сьнягіра. І я памятаю, як паводзіў сябе судзьдзя Есьман, вядомы сваім палітычнымі прысудамі. Я памятаю судзьдзю Ільіну, якая вынесла мне прысуд — два гады абмежаваньня волі. А ўжо праз паўгода яна з-за скандалу са Сьнягіром вылецела са сваёй пасады. На мой погляд, жыцьцё ўсё роўна расставіць усё на свае месцы. І незалежна ад маёй асабістай крыўды аддача да такіх судзьдзяў яшчэ будзе».
Шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна лічыць, што сыход з пасады — не падстава для выключэньня з «чорнага сьпісу»:
Таму я думаю, што з пункту гледжаньня маралі гэта справядліва, калі людзі, якія запэцкаліся ў рэпрэсіях, ня маюць права ўезду ў цывілізаваныя краіны».
Спадар Ягораў, зь якім я сёньня размаўляў, кажа, што ён не выступае за скарачэньне сьпісу неўязных:
Андрэй Ягораў
«Сьпісы неўязных складаюцца Эўрапейскім Зьвязам. І падстава для ўключэньня — пэўныя парушэньні правоў чалавека, якія дапусьцілі людзі ў Беларусі. Гэта азначае пэрсанальную адказнасьць такіх людзей. Яны рабілі правапарушэньні, яны ажыцьцяўлялі незаконныя дзеяньні. Таму, я мяркую, няма і падставаў выключаць іх са сьпісаў.Санкцыі скіраваныя пэрсанальна. Гэта ж караецца не пасада судзьдзі, а пэўны чалавек, які, будучы судзьдзём, дапусьціў і парушэньні закону, і парушэньні правоў чалавека. І менавіта асабіста да такіх людзей прымаліся абмежавальныя меры».
Сярод зьвольненых судзьдзяў і Тацяна Паўлючук. Яе добра ведае актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч:
Міхаіл Пашкевіч
«Яна была рэкардсмэнам па колькасьці палітычных прысудаў у судзе Цэнтральнага раёну Менску. Я магу многае зразумець. Але калі судзьдзя выносіць вырак літаральна за дзьве сэкунды, то што гэта?! Я і спадзяюся, што незалежна ад таго, уязная яна ці неўязная, незалежна ад пасады, якую яна будзе займаць далей, ёй давядзецца адказваць за свае дзеяньні па законах дэмакратычнай Беларусі.Я памятаю той скандал, калі здымалі судзьдзяў, якія пакрывалі былога пракурора Сьнягіра. І я памятаю, як паводзіў сябе судзьдзя Есьман, вядомы сваім палітычнымі прысудамі. Я памятаю судзьдзю Ільіну, якая вынесла мне прысуд — два гады абмежаваньня волі. А ўжо праз паўгода яна з-за скандалу са Сьнягіром вылецела са сваёй пасады. На мой погляд, жыцьцё ўсё роўна расставіць усё на свае месцы. І незалежна ад маёй асабістай крыўды аддача да такіх судзьдзяў яшчэ будзе».
Шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна лічыць, што сыход з пасады — не падстава для выключэньня з «чорнага сьпісу»:
Сьвятлана Калінкіна
«Насамрэч гэта міт, што ў судзьдзяў так ужо заціснутыя рукі, ногі і горла, што яны ня маюць права на сваё меркаваньне і на вынясеньне справядлівага рашэньня. Я сама вучылася на юрыдычным факультэце. У мяне ёсьць сябры, якія працуюць судзьдзямі. І яны расказваюць, што былі выпадкі, калі судзьдзям даводзілі па палітычных справах адно заданьне, а яны выносілі іншыя рашэньні. І гэта ніякімі карамі ад улады для іх не абарочвалася. Проста такім судзьдзям болей не давалі на разгляд брудных справаў.Таму я думаю, што з пункту гледжаньня маралі гэта справядліва, калі людзі, якія запэцкаліся ў рэпрэсіях, ня маюць права ўезду ў цывілізаваныя краіны».