«У Злучаных Штатах сёньня мы адзначаем дату, калі 1865 годзе афіцэр Канфэдэрацыі на гаўбцы ў Галвэстан, штат Тэхас, прачытаў Генэральны загад № 3, дзе сказана, што «ўсе рабы вольныя, — сказала ў сваім выступе Гілары Клінтан. — Гэта быў адзін з многіх момантаў у гісторыі, якія зрабілі сьвет больш свабодным і больш справядлівым. Але юрыдычная забарона рабства ў Злучаных Штатах і іншых краінах па ўсім сьвеце, на жаль, не азначае ліквідацыю рабства».
Клінтан прыгадала, як некалькі месяцаў таму ў Калькуце яна пазнаёмілася зь дзяўчатамі і жанчынамі, якія перажылі зьдзекі:
«Адна маладая дзяўчына, поўная жыцьця, падышла да мяне і запыталася, ці хачу я, каб яна прадэманстравала прыём каратэ. Я адказала — „Канешне!“. І тое, як яна стала прама і ўпэўнена, які гонар сваім дасягненьнем быў у яе вачах, было вельмі натхняльным. Яна нарадзілася ў бардэлі, яе маці вымушана прадалі ў прастытуцыю. Але калі яе маці нарэшце зьбегла і ўзяла дачку з сабой, ад граху падалей, нарэшце, быў зроблены выбар. Я ня ведаю, што адбудзецца з гэтай дзяўчынай ў бліжэйшыя гады і дзесяцігодзьдзі. Але я ведаю, што пры пэўнай дапамозе яе жыцьцё можа быць значна лепшае, чым у яе маці» — сказала Гілары Клінтан.
У справаздачы краіны падзеленыя на чатыры катэгорыі. У першай — краіны, урады якіх цалкам адпавядаюць мінімальным стандартам барацьбы з гандлем людзьмі, у другой — краіны, урады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганьні, у трэцяй — краіны, урады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганьні, але пры гэтым адсутнічае прагрэс у параўнаньні з папярэднім пэрыядам і колькасьць ахвяраў гандлю людзьмі застаецца значнай, у чацьвертай — краіны, ўрады якіх ня ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам і не прыкладаюць значных намаганьняў.
Так, у першую катэгорыю уключаныя Польшча, Літва, Грузія, Канада, ЗША — ў першай катэгорыі, Латвія.
У другую — Украіна, Малдова, Румынія, Грэцыя, Партугалія, Швайцарыя.
У трэцюю — Беларусь, Расея, Азэрбайджан, Казахстан, Ірак, Узбэкістан, Кітай, Вэнэсуэла, Эквадор, Чад, Нігер, Конга,
у чацьвёртай катэгорыі — Іран, Сырыя, Лібан.
У разьдзеле справаздачы, прысьвечаным Беларусі, сярод іншага, гаворыцца:
Беларусь зьяўляецца крыніцай і краінай транзыту для жанчын, мужчын і дзяцей, якія падвергліся сэксуальнай эксплюатацыі і прымусовай працы.
Беларускія жанчыны і дзеці падвяргаюцца сэксуальнай эксплюатацыі ў Расеі, Нямеччыне, Польшчы, на Кіпры, у Італіі, Эгіпце, Чэхіі, Літве, Гішпаніі, Грэцыі, Бэльгіі, Турэччыне, Ізраілі, Лібане, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і ў самой Беларусі. Працягвалі паступаць паведамленьні жанчын з малазабясьпечаных сем’яў у Беларусі аб прымусовай прастытуцыі ў Менску. Беларускія мужчыны, жанчыны і дзеці знаходзяцца на прымусовых працах, у тым ліку прымусовым жабрацтве ў замежных краінах, такіх як Швэцыя, а таксама на прымусовай працы ў будаўнічай індустрыі ў Расеі і ў Беларусі.
Беларускія беспрацоўныя жанчыны ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў і без вышэйшай адукацыі знаходзяцца ў найбольшай небясьпецы зрабіцца ахвярамі гандлю людзьмі. Беларускія дзеці ва ўзросьце ад 16 і 17 гадоў апынаюцца ахвярамі сэкс-гандлю ў Беларусі і ў Расеі. Беларускія мужчыны, якія шукаюць працу за мяжой, ўсё часьцей зазнаюць прымусовую працу.