Фэстываль «Твой стыль» у Горадні

Your browser doesn’t support HTML5

З 25 па 27 траўня ў Горадні адбыўся III фэстываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль». Арганізатарамі выступілі грамадзкае аб'яднаньне «Цэнтар „Трэці сэктар”» і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Удзельнікі фэстывалю сустрэліся зь вядомым беларускім кінарэжысэрам Віктарам Асьлюком, які прадставіў стужку «Драўляны народ».