Менск вызначыўся з прызнаньнем Косава

Бескампрамісная пазыцыя Менску па гэтым пытаньні, агучаная афіцыйнай асобай, была сёньня абнародаваная ўпершыню.
"Беларусь ніколі не прызнае незалежнасьці Косава. Косаўскія раны глыбока раняць і нас", – заявіў амбасадар Беларусі ў Сэрбіі Ўладзімер Чушаў ў абнародаваным сёньня інтэрвію сэрбскай газэце "Вечэрнье Новосты".

У гэтым жа інтэрвію Чушаў заклікаў да павелічэньня гандлёвага абароту паміж Сэрбіяй і Беларусьсю, рэкамэндаваўшы Бялграду скарыстацца рэжымам свабоднага гандлю паміж дзьвюмя краінамі, міжурадавае пагадненьне аб якім было падпісанае ў 2009 годзе, для выхаду на агульны рынак Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.

Раней беларускія ўрадоўцы неаднаразова выступалі ў падтрымку Сэрбіі адносна косаўскага канфлікту, аднак заклікалі да міжнароднага дыялёгу па гэтым пытаньні з удзелам Рады бясьпекі ААН.

Бескампрамісная пазыцыя Менску па гэтым пытаньні, агучаная афіцыйнай асобай, была сёньня абнародаваная ўпершыню.