Літоўскі бок практычна прыпыніў пропуск аўтамабіляў зь беларускага боку на памежных пунктах на ўсім працягу дзяржаўнай мяжы, перадае Інтэрфакс.
За сёньняшні дзень літоўскія памежнікі прапусьцілі лічаную колькасьць аўтамабіляў. На кожным з памежных пунктаў Беняконі, Катлоўка, Каменны Лог зь беларускага боку назьбіралася да 150 аўтамашын. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі цяпер высьвятляе ў літоўскіх калегаў прычыны зьніжэньня інтэнсіўнасьці пропуску грамадзян і транспартных сродкаў. Беларускае памежнае ведамства рэкамэндуе грамадзянам, якія заплянавалі сёньня паездку ў Літву, пры магчымасьці ўстрымацца ад такога падарожжа альбо падрыхтавацца да доўгага чаканьня на мяжы.