У Вільні знайшлі міну ў аўтобусе зь Менску

Вільня

14 красавіка ў Вільні ў аўтобусе, які прыехаў у сталіцу Літвы зь Менску, была знойдзена баявая міна.
Пра гэта паведамляе delfi.lt з спасылкай на камандзіра спэцпадразьдзяленьня Aras Віктараса Грабаўскаса. Паводле яго, каля 10 гадзінаў раніцы міну знайшоў кіроўца маршрутнага аўтобуса падчас праверкі сумкі, якую ніхто не забраў з багажнага аддзяленьня.

Паведамляецца таксама, што мінёры ўжо дасталі зь міны ўзрывацель. Паходжаньне міны высьвятляецца. Камандзір Aras Віктарас Грабаўскас мяркуе, што міна выраблена ў пасьляваенны час. Паводле яго, на падобных мінах расейскай вытворчасьці стаяць адмысловыя надпісы, якіх на гэтай міне няма. Паліцыя Вільні ў сувязі з знаходкай шукае маладога чалавека 25 гадоў, які прыехаў зь Беларусі.